Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Карысная інфармацыя для выбаршчыкаў у агітацыйнай улётцы кандыдата

У перыяд агітацыі амаль кожны кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў хоча прыцягнуць увагу выбаршчыкаў да сваёй асобы.

Так кандыдат у дэпутаты ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці па Сеніцкай выбарчай акрузе №76 Васіль Задняпраны на адваротным баку сваёй агітацыйнай улёткі размясціў карысную інфармацыю для жыхароў-выбаршчыкаў: тэлефоны аварыйных, даведачных і дыспетчарскіх службаў Мінскага раёна.

Не зразумела, ці то не хапіла інфармацыі з праграмы кандыдата, каб змясціць на ўлётцы, ці то гэта такі своеасаблівы “піяр”.  

І ўжо не так важна, абяруць Васіля Задняпранага дэпутатам ці не, выбаршчыкі па Сеніцкай акрузе змогуць выкарыстоўваць яго ўлётку доўгі час.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары