Праваабаронцы заклікаюць студэнтаў выкрываць дэканаў-ваўкоў, якія заганяюць на галасаванне
У імправізаванай казцы для дарослых эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч заклікае "студэнтаў-трусікаў" не падпарадкоўвацца "дэканам-ваўкам", якія заганяюць іх на датэрміновае галасаванне. Пра выпадкі прымусу праваабаронца просіць паведамляць на "гарачую лінію" незалежным назіральнікам.
Нагадаем, “гарачая лінія” кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працуе па ўсёй краіне ў дні датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6-га склікання. Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра парушэнні выбарчага заканадаўства, якімі з'яўляюцца:
- прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні
- незаконная агітацыя за кандыдатаў па месцы вашай працы ці вучобы
- укід бюлетэняў у скрыні на выбарчых участках
- замена выбарчых бюлетэняў.
Графік працы тэлефоннай лініі:
з 5 да 14 верасня - з 09:00 да 21:00, 11 верасня - кругласуткава.
Сведкі пералічаных ці іншых парушэнняў выбарчага заканадаўства таксама могуць паведамляць пра іх
- на электронную скрыню ktn@spring96.org
- у форму зваротнай сувязі на сайце elections2016.spring96.org
Пажадана да сваіх паведамленняў прыкласці відэа, аўдыё і фота, якія сведчаць пра зафіксаваныя парушэнні.
Канфідэнцыйнасць гарантуецца!