ФРІ: Асуджаем тых, хто будзе прымушаць студэнтаў ісці на ўчасткі
Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя “Фундацыя рэгіянальнях ініцыятыў” выказвае падтрымку беларускім студэнтам з нагоды магчымага прымусовага загону студэнтаў на выбарчыя ўчасткі без іх згоды.
Гэтае прымусовае дзеянне супярэчыць волі людзей, свабоднаму волевыяўленню студэнтаў, а таксама прынцыпам Балонскага працэсу. Таксама мы асуджаем тых, хто будзе прымушаць студэнтаў ісці на ўчасткі, бо гэта будзе супярэчыць волі і годнасці людзей, - гаворыцца ў лісце, які атрымала кампанія “Стоп загон”.
Як паведаміў старшыня праўнай камісіі ФРІ з Харкава Багдан Алексін, украінскія актывісты моладзевых арганізацый падтрымліваюць свабоднае волевыяўленне і асуджаюць ганебныя выпадкі парушэнняў на выбарах у Беларусі, якія мы маглі назіраць падчас мінулых выбараў.