Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: на галасаванне ў медкаледжы ўжо зранку -- чэргі

Бабруйск. Датэрміновае галасаванне ў медкаледжы.
Бабруйск. Датэрміновае галасаванне ў медкаледжы.

У першы дзень галасавання на ўчастку №26, які размяшчаецца ў медыцынскім каледжы (Ленінская акруга), прагаласаваў 91 чалавек.

Як адзначаюць незалежныя назіральнікі, відавочна ўсе яны - студэнты каледжу, бо былі апранутыя ў медыцынскія халаты. На ўчастак яны прыходзілі па адным-два чалавекі, магчыма, каб не ствараць уражання масавага наведвання.

На другі дзень галасавання каля памяшкання ўжо можна заўважыць невялікія чэргі, але ўнутр па-ранейшаму студэнты заходзяць па адным.

Бабруйск. Датэрміновае галасаванне ў медкаледжы.

Бабруйск. Датэрміновае галасаванне ў медкаледжы.

Агулам на гэтым участку мусяць прагаласаваць 300 студэнтаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары