У Жодзіне на асобных участках пачалі выкарыстоўваць празрыстыя скрыні і новыя пломбы
У Жодзіне на асобных участках назіральнікі зафіксавалі з’яўленне празрыстых скрыняў. Напрыклад, празрыстыя скрыні пачалі выкарыстоўваць на ўчастку №22, які размешчаны ў будынку інтэрната ААТ “Світанак” на пр.Міру.
Акрамя таго, упершыню замест пластылінавых пломбаў пачалі выкарыстоўваць значна больш надзейныя.
Аднак забароны засталіся ранейшымі: назіральнікам адмовілі ў іх просьбе паставіць подпіс на аркушы паперы, якім заклеілі скрыню.