Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: назіральнікі з участкаў агучваюць першыя крытычныя заўвагі

Салігорск. Датэрміновае галасаванне праходзіць у калідоры, па якім перамяшчаюцца школьнікі і іншыя людзі, якія не маюць адносінаў да выбарчага працэсу.
Салігорск. Датэрміновае галасаванне праходзіць у калідоры, па якім перамяшчаюцца школьнікі і іншыя людзі, якія не маюць адносінаў да выбарчага працэсу.

Незалежныя назіральнікі кампаніі “Праваабаронца за свабодныя выбары” з участкаў Салігорскай гарадской выбарчай акругі №68 агучылі шэраг крытычных заўвагаў, датычных працы ўчастковых камісій і ходу датэрміновага галасавання.

Так, накіраваны ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту назіральнік Уладзімір Шыла не здолеў у нядзелю зарэгістравацца на выбарчым ўчастку №23 з-за адсутнасці на месцы сябраў камісіі. З гэтай нагоды ён накіраваў скаргу ў акруговы выбаркам, але там рэагаваць на заяву назіральніка адмовіліся.

Зрэшты, спадару Шылу ўдалося зарэгістравацца назіральнікам на суседнім выбарчым участку №24, да складу камісіі на якім у яго адразу ўзнік шэраг пытанняў:

- Дзіўным чынам з адзінаццаці абраных у камісію сябраў ад розных праўладных арганізацый і груп грамадзян усе да аднаго апынуліся работнікамі першага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”. А кіруе імі зноўку, як на працы, так і ва ўчастковай камісіі дырэктар гэтага ж першага рудаўпраўлення Аляксандр Гарбачоў. Апошні стаў вядомы шырокай грамадскасці пасля з’яўлення ў сеціве падчас мінулагодняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі скандальнага відэа. На тым відэа было зафіксавана, як спадар Грабачоў падчас адмысловага сходу адкрыта абвесціў сваім падначаленым аб арганізацыі ім ўласнага кантролю над іх яўкай на выбарчыя ўчасткі, - адзанчае Уладзімір Шыла.

У першы ж дзень датэрміновага галасавання іншы незалежны назіральнік Леанід Мархотка адразу ж сутыкнуўся з “дасведчанасцю і вопытнасцю” сябраў, абрных у склад участковых выбарчых камісій:

- Прыкладна за паўгадзіны да пачатку датэрміновага галасавання меў гутарку з адным сябрам камісіі, якая спрабавала знайсці ўчастак для галасавання №68. Я параіў ёй паглядзець у сваё пасведчанне, бо існуе салігорская акруга пад такім нумарам і ўчасткаў на ёй усяго трыццаць. Пераканаць мне яе не ўдалося, але стала зразумела, што гэтая “дасведчаная і вопытная” сябра камісіі не з уласнай ініцыятывы ў тую камісію патрапіла, дагэтуль на ніводным паседжанні ўчастковай камісіі не была і ўвогуле мае цьмянае ўяўленне аб выбарчым працэсе ў акрузе, - кажа спадар Мархотка.

Узніклі ў Леаніда Мархоткі і пытанні да арганізацыі працэса датэрміновага галасавання на выбарчым ўчастку №19, дзе праваабаронца зарэгістраваўся ў якасці назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту. Праца камісіі і галасаванне выбаршчыкаў на ім, па інфармацыі назіральніка, адбываецца ў прахадным калідоры, па якім перыядычна бегаюць натоўпы школьнікаў і іншых аніяк не датычных да выбарчага працэсу старонніх людзей, знаходжанне якіх у месцах для галасавання Выбарчым кодэксам не дапускаецца.

Салігорск. Датэрміновае галасаванне праходзіць у калідоры, па якім перамяшчаюцца школьнікі і іншыя людзі, якія не маюць адносінаў да выбарчага працэсу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары