Смаргонь: назіральнікаў размясцілі так, каб яны нічога не бачылі
Незалежныя назіральнікі ў Смаргоні канстатуюць кардынальныя разыходжанні у колькасці прагаласаваўшых па іх дадзеных і дадзеных камісіі выбарчага ўчастка №12, які размешчаны ў школе №1, у першы дзень датэрміновага галасавання. Пасля заканчэння часу галасавання камісія вывесіла выніковы пратакол, паводле якога на ўчастку з 1405 выбаршчыкаў прагаласавала 57, або больш 4 працэнтаў. У той жа час назіральнікі зафіксавалі яўку на участак толькі 19 выбаршчыкаў. Назіральнікі там не маюць элементарных умоў для выканання сваіх функцый. Іх размясцілі такім чынам, што яны не бачаць ні працэсу выдачы бюлетэняў выбаршчыкам, ні працэсу ўкідвання імі запоўненых бюлетэняў у скрыню. Перад вачыма назіральнікаў толькі ўваходы ў кабіны для таемнага галасавання.