Гродна: участак у прахадным пакоі, скрынка заклеена скотчам
Незалежныя назіральнікі з Гродна ў першы дзень датэрміновага галасавання пабачылі, што ўчастак №14 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі 51 (знаходзіцца ў сярэдняй школе №2) размешчаны ў прахадным пакоі. Другія дзверы ў ім проста зачыненыя пастаўленай шафай.
Назіральнікі таксама заўважылі, што вечка скрынкі не шчыльна прылягае да сценак. Шчыліны ў скрынцы заклеены звычайным скотчам, які пры жаданні можна адклейваць і пераклейваць. Сфатаграфаваць скрынку назіральнікам прадстаўнікі ўчастковай камісіі не дазволілі.