Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання 29 жніўня – 4 верасня
Назіранне ажыццяўляюць РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
ВЫСНОВЫ
- працягваецца агітацыйная кампанія кандыдатаў, якая ў беларускім грамадстве не мае вялікага рэзанансу; пасля трансляцый выступаў кандыдатаў па тэлебачанні і радыё многія прэтэндэнты на дэпутацкі мандат спынілі сустрэчы з выбарцамі;
- значную агітацыйную актыўнасць праяўляюць кандыдаты ад улады, якія выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс, задзейнічаюць электронныя і друкаваныя СМІ;
- адзначаюцца зняцці кандыдатур: на сёння з перадвыбарчай кампаніі сышоў 31 кандыдат у дэпутаты, што складае 6% ад агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў[1]; стварылі свае выбарчыя фонды і адкрылі спецыяльныя рахункі 355 кадыдатаў, гэта 68% ад зарэгістраваных ці 72% ад колькасці кандыдатаў, якія працягваюць удзел у выбарах[2];
- мясцовыя органы ўлады і прадстаўнікі праўладных грамадскіх аб’яднанняў ва ўсіх рэгіёнах праводзяць мабілізацыйныя мерапрыемствы па арганізацыі выбараў, з кіраўнікамі УВК арганізоўваюцца сходы, семінары і трэнінгі;
- выбарчыя камісіі атрымліваюць устаноўку на сумесную і адначасовую працэдуру падліку галасоў, якая не дазволіць назіральнікам непасрэдна назіраць падлік бюлетэняў;
- адбыліся сустрэчы назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з прадстаўнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ, акрэдытаваным ў рэгіёне.
[1] Даступна на: http://www.belta.by/politics/view/vybory-2016-esche-dva-kandidata-v-deputaty-snjalis-s-elektoralnoj-parlamentskoj-gonki-v-belarusi-208274-2016/.
[2] Даступна на: https://belarusbank.by/ru/deyatelnost/30809/30810.