Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: Аляксандр Малочка заяўляе пра перашкоды ў правядзенні агітацыйнай кампаніі

Салігорск. Агітацыйны пікет Аляксандра Малочкі.
Салігорск. Агітацыйны пікет Аляксандра Малочкі.

Кандыдат у дэпутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе Аляксандр Малочка заяўляе пра сістэмны характар супрацьдзеяння правядзенню яго агітацыйнай кампаніі. Перадвыбарчы штаб кандыдата накіраваў з гэтай нагоды шэраг адпаведных скагаў у выбаркам і міліцыю.

С пачаткам актыўнай стадыі сваёй агітацыйнай кампаніі каманда дэмакратычнага кандыдата Аляксандра Малочкі сутыкнулася з шэрагам перашкодаў:

- Абуральны выпадак здарыўся падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў актавай зале абагачальнай фабрыкі перашага рудакіравання “Беларуськалія”. Па-першае, на сустрэчу не пусцілі майго бацьку Віктара Малочку, які з’яўляецца маёй даверанай асобай і кіраўніком перадвыбарчага штабу. Усю гадзіну, пакуль доўжылася размова з тымі, хто прараваўся на сустрэчу, ён вымушаны быў правесці на прахадной, - кажа Аляксандр Малочка. - Па-другое, начальнік аддзела кадраў Аляксандр Цесавец за гадзіну да мерапрыемства прабег па кабінетах адміністрацыі фабрыкі і фактычна забараніў усім сустракацца са мною. Ад тых, хто ўсё адно хацеў прыйсці на сустрэчу, патрабавалі пісаць заяву “за свой кошт”. Калі ж тут праходзіла сустрэча з кандыдатам ад улады, дык людзей наадварот зганялі сілком. Нават пакуль я з бацькам прарываўся на гэтую сустрэчу, для праўладнага кандыдата па разнарадцы ў працоўны час з чатырох рудаўпраўленняў на сустрэчу звозілі па дзесяць чалавек у адзін з прамысловых цахоў.

Асобная праблема для апазіцыйнага кандыдата -- гэта знішчэнне абвестак пра сустрэчы і перадвыбарчых плакатаў ды ўлётак:

- Нам вядома, што той жа Цесавец асабіста сарваў улётку Аляксандра ў прыёмнай, а пакінуў толькі Рыбакову. Калі нехта пагодзіцца быць сведкам, напішам заяву ў міліцыю. Заклейваюць улёткі на стэндах ЖКГ каля пад’едзаў. Па асобных фактах мы ўжо звярнуліся ў органы правапарадку. У Цэнтральнай раённай бальніцы, каб не клеіць “апазіцыйныя” ўлёткі на вокнах побач з улёткамі праўладнага кандыдата, паздымалі і яго друкаваную прадукцыю. Дарэчы, нам таксама вядома, што ўлёткі за гэтага кандыдата ад улады ў дабраахвотна-прымусовым парадку расклейваюць працаўнікі таго ж ЖКГ, - распавядае бацька і давераная асоба Аляксандра Віктар Малочка.

Нягледзячы на тое, што пакараць за парушэнне выбарчага закандаўства камандзе салігорскага кандыдата ад партыі АГП пакуль нікога не ўдалося, пэўны плён ад іх скаргаў у ЦВК ды органы правапарадку адучваецца:

- Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі на чацвёртым рудакіраванні да нас ужо ставіліся па-іншаму. Сустрэлі і правялі праз прахадную да самай актавай залы. Пакуль ішлі па тэрыторыі, убачылі некалькі вялізных аб’яў аб нашай сустрэчы. Адпаведна і выбаршчыкаў было ў разы больш. У спакойнай абстаноўцы адбываюцца і пікеты ў горадзе. Ну, акрамя адзінкавых агрэсіўных выпадаў з боку асобных прыхільнікаў улады, - падсумоўвае аповяд пра хаду агітацыйнай кампаніі Аляксандр Малочка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары