Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Слонім: Іван Шэга атрымаў папярэджанне за выкарыстанне агітацыйных плакатаў з выбараў 2008 года

Агітацыйныя матэрыялы за Івана Шэгу.
Агітацыйныя матэрыялы за Івана Шэгу.

2 верасня  акруговая камісія Слонімскай выбарчай акругі №58  вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Івану Шэгу.

Парушэнне, якое выявіла камісія, заключалася ў выкарыстанні яго ініцыятыўнай групай некалькіх плакатаў з яго выявай, надрукаваных за дзяржаўныя грошы ў 2008 годзе падчас выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Камісія палічыла, што гэта з’яўляецца парушэннем артыкула 45 Выбарчага кодэкса.

Па словах Івана Шэгі, падчас гутаркі кандыдата і кіраўніка яго выбарчага штаба са старшынёй камісіі Аленай Мачалінай і яе сакратаром Соф’яй Гурскай стала зразумела, што рыхтуецца яшчэ адно пасяджэнне камісіі, каб вынесці Івану Шэгу і другое папярэджання, што будзе азначаць зняццё кандыдата з выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары