Сустрэча з праўладнай кандыдаткай у Бабруйску: паўгадзіны і без пытанняў
У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі 2 верасня адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдаткай у дэпутаты Ірынай Рынейскай. Яна займае пасаду начальніцы ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму гарвыканкаму і балатуецца па Ленінскай акрузе.
На сустрэчу з кандыдаткай-чыноўніцай прыйшло каля 30 чалавек, верагодна, настаўнікі.
Сустрэча доўжылася паўгадзіны, Ірына Рынейская расказала пра сябе і планы на працу ў парламенце. Пасля выступу яна прапанавала задаваць пытанні, але ніхто з прысутных не скарыстаўся магчымасцю.
Таксама на сустрэчы прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ.