Бабруйск: прадстаўнікі АБСЕ сустрэліся з назіральнікам ад БХК
Назіральнікі ад АБСЕ працягваюць адсочваць сітуацыю з ходам выбарчай кампаніі і сустракацца ў Бабруйску з кандыдатамі ў дэпутаты і мясцовымі назіральнікамі. На гэтым тыдні Енс Крайбаўм (Германія) і Одвін Форбард (Нарвегія) сустрэліся з назіральнікам ад БХК Сержуком Лацінскім.
На сустрэчы назіральнікі абмеркавалі асаблівасці гэтай выбарчай кампаніі, кандыдатаў, парушэнні выбарчага заканадаўства, працу акруговай выбарчай камісіі. Прадстаўнікі АБСЕ пасля сустрэчы адзначылі, што атрымалі шмат карыснай інфармацыі.