Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На віцебскіх кандыдатаў складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі

Алена Шабуня, Таццяна Севярынец і Георгі Станкевіч падчас пікета 27 ліпеня 2016 года ў Віцебскую
Алена Шабуня, Таццяна Севярынец і Георгі Станкевіч падчас пікета 27 ліпеня 2016 года ў Віцебскую

У Кастрычніцкім РАУС Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч даведаліся, што падчас збору подісаў за сваё вылучэнне толькі на адным баку вуліцы Леніна яны дзейнічалі згодна з выбарчым заканадаўствам. А на другім баку яно на іх нібыта ўжо не распаўсюджвалася.

З такой трактоўкай  беларускага заканадаўства актывістаў пазнаёмілі ў Кастрычніцкім РАУС, куды іх выклікалі, каб узяць тлумачэнне ў межах адноўленай адміністрацыйнай справы за спевы на пікеце.

27 ліпеня усе ўтрох ладзілі пікеты па зборы подпісаў за сваё вылучэнне ў кандыдаты. Спачатку збралі подпісы на адным баку вуліцы, але размаўляць з выбаршчыкамі замінала гучная рэклама, якая транслюецца ад гандлёвага цэнтру “Марка-сіці”. Тады   Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч перайшлі на другі бок. Але перш чым пачаць збіраць подпісы, яны праспявалі гімн “Магутны Божа”, а бард Георгі Станкевіч – уласную песню “Сцяг”.

За іх дзеяннямі назіралі супрацоўнікі міліцыі, у аднаго з іх была відэакамера. Праз колькі дзён актывістаў выклікалі ў міліцыю і азнаёмілі з рапартам палкоўніка Ігара Скарыновіча, паводле якога была распачатая адміністрацыйная справа.

“Мы патлумачылі, што нічога не парушалі – проста адзілі пікет па зборы подпісаў. А спяваць выбарчым заканадаўствам не забаронена.  Убачыўшы ў рапарце памылкі, мы з Тацянай Севярынец  паскардзілася на дзеянні Скарыновіча ў абласную міліцэйскую управу. У тым ліку на тое, што ён слухаў нашы спевы, але не спрабаваў спыніць нашы пазапраўныя дзеянні, як ён потым іх кваліфікаваў. Паводле ягонага рапарту і пазаводзілі адміністрацыйныя справы.  Аднак, пакуль скаргу разглядалі, справы супраць нас былі скасаваныя. Аднак пасля разгляду скаргі іх аднавілі зноў”, - распавядае Алена Шабуня.

Як ёй патлумачыў начальнік Кастрычніцкага РАУС Сяргей Стэльмах, справу аднавілі таму, што актывісты нібыта аспрэчвалі пастанову аб скасаванні. Словы пра тое, што гэта была скарга на дзеянні Ігара Скарыновіча, ніякай вагі не мелі.

На Тацяну Севярынец  інспектар   аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Кастрычніцкага РАУС Сяргей Вяракса ужо склаў пратакол за парушэнне атрыкала 23.34 КоАП за удзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Георгі Станкевіч і Алена Шабуня размаўляць з міліцыянтам адмовіліся. Бо абвінавачанне цалкам абсурднае, лічыць актывістка:

“Міліцыянты пачалі тлумачыць, нібыта пакуль мы збіраем подпісы – выбарчае заканадаўства на нас распаўсюджваецца. А ў той момант, калі спяваем і не трымаем падпісныя аркушы – ужо не. І мы аўтаматычна робімся ўжо не ўдзельнікамі пікета па зборы подпісаў, а ўдзельнікамі несанкцыянаванай акцыі, бо яшчэ і “выражаем свае палітычныя меркаванні і прыцягваем увагу мінакоў. Такой бязглуздзіцы я не чула ні разу – каб на адзін бок вуліцы выбарчае заканадаўства распаўсюджваецца, а на другі – не”.

Спадарыня Шабуня і спадар Станкевіч чакаюць, што пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні ім дашлюць па пошце.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары