Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Першы агітацыйны канцэрт адбыўся ў Магілёве (фота)

Магілёў. Агітацыйны канцэрт у падтрымку Юрыя Стукалава.
Магілёў. Агітацыйны канцэрт у падтрымку Юрыя Стукалава.

Упершыню за ўсю гісторыю выбараў у Магілёве ўвечары 30 жніўня быў наладжаны перадвыбарчы агітацыйны канцэрт. Яго арганізатарам выступіў незалежны кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 Юрый Стукалаў.

Канцэрт прайшоў з удзелам магілёўскага кавер-гурта City lights на даволі людным месцы мікрараёна Юбілейны. Музыканты пачалі сваё выступленне пасля прамовы Юрыя Стукалава і яго даверанай асобы сацыёлага Юрыя Бубнава. На гадзінным канцэрце гучалі сучасныя песні, у перапынках паміж якімі выступалі іншыя давераныя асобы кандыдата.

Месца, дзе праходзіла мерапрыемства, знаходілася вельмі блізка ад невялічкага рынку. Там часцяком можна пабачыць асоб у нецвярозым стане. Учарашні дзень не стаў выключэннем. Адна з такіх асоб спрабавала нешта сказаць ледзьве не ў мікрафон кандыдату, але чалавека хуценька адвялі на бяспечную адлегласць.

Як адзначыў Юрый Стукалаў у каментары журналістам, гэта яго першая парламенцкая выбарчая кампанія, і ён хоча паказаць людзям альтэрнатыву. "Усе людзі скардзяцца, што няма выбараў, што яны іх не бачаць. Я ім паказаў, што такое сапраўдныя выбары, то, як яны праходзяць у Еўропе, ва Украіне, нават у Расіі. А праходзяць яны так - з канцэртамі, з вонкавай рэкламай. У нас, дарэчы, у Магілёве, у маёй каманды з'явілася першая вонкавая рэклама па краіне - білборды яшчэ раней, чым у мінчукоў", - адзначыў кандыдат.

Паводе яго, важна, каб 11 верасня людзі прыйшлі і прагаласавалі. Стукалаў перакананы, што, калі падлік галасоў будзе сумленны, то ён стане дэпутатам. "Працуем максімальна па ўсіх накірунках, па ўсіх сферах - у сацыяльных сетках, у медыях, у рэкламе, ходзім ад дзвярэй да дзвярэй, размаўляем з кожным выбарчшыкам, і працягнем гэтую тактыку і стратэгію да канца выбараў", - распавёў Юрый Стукалаў.

Незалежны кандыдат пагадзіўся з наяўнасцю небяспекі таго, што галасы прыцягнутых ім на ўчасткі для галасавання выбаршчыкаў будуць падлічаныя на карысць іншай асобы. Аднак Стукалаў заявіў, што хоча спадзявацца на лепшае, а выбары ёсць адзінай магчымасцю зараз на нешта паўплываць. "І хаця б так мы даносім людзям свою пазіцыю", - адзначыў ён, паведаміўшы, што падобныя канцэрты будуць праходзіць і ў іншых месцах яго выбарчай акругі.

На прайшоўным незвычайным па форме для Магілёва перадвыбарчым мерапрыемстве прысутнічалі таксама доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ.

Магілёў. Агітацыйны канцэрт у падтрымку Юрыя Стукалава.

Магілёў. Агітацыйны канцэрт у падтрымку Юрыя Стукалава.

Магілёў. Агітацыйны канцэрт у падтрымку Юрыя Стукалава.

Магілёў. Агітацыйны канцэрт у падтрымку Юрыя Стукалава.

Магілёў. Агітацыйны канцэрт у падтрымку Юрыя Стукалава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары