Слонім: давераная асоба кандыдата скардзіцца ў пракуратуру на абразы
Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгі Віктар Марчык падаў скаргі ў пракуратуру Слонімскага раёна і ў Слонімскую акруговую камісію на аўтара блогу “Хроніка слонімскіх падзей” Андрэя Сакалоўскага, які таксама збіраў подпісы і якога не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Слонімская АВК.
У скарзе Віктар Марчык адзначае, што спадар Сакалоўскі ў сацыяльнай сетцы на сваёй старонцы “Хроніка слонімскіх падзей” некалькі разоў абразіў кандыдата ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгу. Віктар Марчык просіць пракуратуру і выбарчую камісію правесці праверку фактаў, звязаных з абразай кандыдата і проста чалавека, прыняць меры пракурорскага рэагавання па спыненні парушэння і прыцягнуць вінаватага да адміністратыўнай адказнасці.