Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: кандыдаты не спяшаюцца праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі

Бабруйск. Сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Таццянай Гутаравай.
Бабруйск. Сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Таццянай Гутаравай.

Бабруйскія кандыдаты пакуль не спяшаюцца праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў памяшканнях. На сённяшні дзень такія сустрэчы праводзілі толькі гендырэктар "Бабушкина крынка" Ігар Кананчук (Сельская акруга), рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў ясляў-садка №27 і сябра КПБ Сяргей Бялянаў (Ленінская акруга),  загадчыца складам БААТ "Прамгандль" з кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Гутарава (Ленінская акруга).

Найбольш сустрэч, дзевяць, правёў Ігар Кананчук, 19 і 22 жніўня, але сем разоў ён прызначаў сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час і ў буднія дні.

Сяргей Бялянаў правёў тры сустрэчы 26 жніўня, дзве з іх таксама праходзілі ў працоўны час.

Таццяна Гутарава парупілася зладзіць сустрэчу ў выходны дзень, 27 жніўня. На сустрэчу прыйшлі сябры кампаніі "Гавары праўду", назіральнікі АБСЕ і некалькі выбаршчыкаў, агулам каля 20 чалавек.

На сустрэчы амяркоўвалі песнійны ўрост, праблемы прадпрымальнікаў, пазітыўны вопыт працы "Гавары праўду" ў Бабруйску. Не абыйшлося і без правакацыяў з боку адной наведніцы сустрэчы. Жанчына негатыўна адрэгавала на расповяд выбаршчыцы пра паездку ў Кіеў, пачала крычаць, што ганарыцца імперскімі амбіцыямі Расіі і ўхваляць захоп іншых тэрыторый. Тым не менш на правакцыі жанчыны ніхто не адрэагаваў, і стварыць канфліктную сітуацыю ў яе не атрымалася.

Бабруйск. Сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Таццянай Гутаравай

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары