Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

АВК пачалі размяшчаць інфармацыйныя плакаты пра кандыдатаў

У Мінску былі заўважаныя першыя агульныя плакаты са звесткамі пра кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Так, адпаведны плакат быў размешчаны АВК на інфармацыйным стэндзе па Усходняй выбарчай акрузе №107.

Аддрукаваны плакат быў у Выдавецтве “Беларускі дом друку” на паперы другога гатунку.

Акрамя таго, паболела і колькасць плакатаў ад саміх кандыдатаў. Калі раней на стэндах па Усходняй выбарчай акрузе была размешчана інфармацыя толькі пра Аляксея Сокала, то цяпер інфармацыя з’явілася і пра вылучэнку ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольгу Маёраву, Паўла Курскага, Дзмітрыя Радькова. Агітацыйнага плакату няма толькі ад дырэктара "Мінскага гандлёвага каледжа" Рыгора Касмача.

Аднак, заўважна, што некаторыя плакаты хтосьці спрабуе знішчыць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары