Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання 22 – 28 жніўня 2016 года

Лагатып кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Лагатып кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» 

ВЫСНОВЫ

- агітацыйная кампанія па-ранейшаму не вельмі заўважная ў грамадстве; у рэгіёнах агітацыйная актыўнасць праяўляецца нераўнамерна;

 - свае выбарчыя фонды, паводле дадзеных ЦВК, адкрылі 360 кандыдатаў з 497, адпаведна 137 кандыдатаў у дэпутаты (27,6%) не могуць выдаткоўваць рэсурсы на агітацыйную дзейнасць;

- АВК не заўсёды анансуюць час і месца правядзення сваіх пасяджэнняў і сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі;

- адзначаны выпадкі перашкодаў у публікацыі агітацыйных матэрыялаў апазіцыйных кандыдатаў, цэнзуры (патрабаванні ўзгадніць, скарэктаваць змест гэтых матэрыялаў); дзеючае выбарчае заканадаўства не прадугледжвае патрабавання ўзгаднення тэкстаў выбарчых друкаваных матэрыялаў друкарнямі і не накладае такіх абавязкаў на саміх кандыдатаў;

- у большасці дзяржаўных СМІ асноўныя матэрыялы выбарчай кампаніі – гэта афіцыйная інфармацыя пра дзейнасць ЦВК і АВК, сродкі, якія паступілі на рахункі кандыдатаў у дэпутаты; змест і аб’ём публікацый, прысвечаных праўладным кандыдатам, у некаторых рэгіянальных выданнях указвае на няроўнае стаўленне да ўдзельнікаў перадвыбарчага працэсу; недзяржаўныя СМІ ў рэгіёнах, за рэдкiм выключэннем, мала асвятляюць выбарчую кампанію.


Каментары