Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Смаргонь: кандыдат Адам Кавалько парушае парадак правядзення сустрэч з выбаршчыкамі

Адам Кавалько. Фота ostrovets.by
Адам Кавалько. Фота ostrovets.by

   Апошнія дзве сустрэчы з выбаршчыкамі ў Смаргоні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Адамам Кавалькам арганізаваны з парушэннем дзеючага заканадаўства. Так, на старонцы выбараў сайта Смаргонскага райвыканкама размешчаны графік сустрэч кандыдата. З яго вынікае, што на 24-га жніўня на 18-00 замоўлена сустрэча ў школе №7, але яна была праведзена ў гімназіі, дзе сустрэча на той дзень не планавалася. А вось на наступны дзень анансаваная на старонцы сайта сустрэча ў гэтай жа гімназіі на 18-00 праведзена была на паўгадзіны раней – з пачаткам ў 17-30. Праўда, у апошнім выпадку віна акруговай камісіі, якая дала недакладную інфармацыю пра час сустрэчы. 

   Незалежны назіральнік у Смаргонскай акруговай камісіі Алесь Дзергачоў звярнуўся ў камісію з патрабаваннем прыняць захады ў звязку з парушэннем кандыдатам парадку правядзення перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары