Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Суд адмовіў актывісту АГП Казлову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты

Мікалай Казлоў (фота БелаПАН)
Мікалай Казлоў (фота БелаПАН)

16 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся суд па скарзе спікера АГП Мікалая Казлова на рашэнне гарадзкой выбарчай камісіі аб пакіданні ў сіле рашэнні акруговай камісіі аб яго нерэгістрацыі кандыдатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Як і можна было выказаць здагадку, піша сайт ucpb.org, суд стаў на бок выбаркама і адмовіў спікеру АГП у задавальненні скаргі.

"Цалкам відавочна, што гэтае рашэнне было гатова загадзя, і ўвесь гэты цырк арганізавалі выключна для міжнародных назіральнікаў, - адзначыў у каментары сайту ucpb.org Мікалай Казлоў. - Яшчэ на падыходзе да будынка суда па знешніх прыкметах стала зразумела, што рашэнне будзе не на маю карысць - дзяжураць ўнутраныя войскі ў крапавых берэтах, аўтобус з АМАПам. Тут усё кіраўніцтва - прадстаўнікі МУС, ГУУС. Магчыма, яны чакалі, што пасля абвяшчэння рашэння будуць нейкія акцыі, і сабралі такія немалыя сілы для іх папярэджання. Як бы там ні было, але сваім рашэннем яны пазбаўляюць не толькі мяне магчымасці пазмагацца, але і выбаршчыкаў - магчымасці выбіраць".


Каментары