Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“Гродзенская праўда” працягвае выбіральны падыход да публікацыі матэрыялаў пра кандыдатаў

   Газета “Гродзенская праўда” (галоўны рэдактар Павел Сухарукаў), нягледзячы на ранейшыя скаргі незалежных назіральнікаў, працягвае на сваіх старонках публікаваць матэрыялы ў падтрымку асобных кандыдатаў у дэпутаты. Пры маўчанні і патуранні абласной ТВК займаюцца гэтым і іншыя ўладныя рэсурсы.

   Прыкладам, 11.08.16, у дзень рэгістрацыі кандыдата Валянціна Міхневіча – намесніка міністра МУС у АВК Дзятлаўскай выбарчай акругі №56 на сайце Гродзенскага аблвыканкама з’явіўся пра яго артыкул. Аўтарка артыкулу "Профессионализм, ответственность высокая культура должны быть присущи каждому сотруднику милиции" – журналістка Алена Гузень.

   Такі ж сама артыкул надрукаваны і ў “Гродзенскай праўдзе” ад 11.08.16 №63.

   У тым жа нумары газеты змешчаны артыкул пра Сяргея Пацэвіча – начальніка галоўнага упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама, кандыдата па Гродзенскай-Занеманскай акрузе №49.

   Артыкул пра прэтэндэнта ў кандыдаты Віктара Русака – начальніка аддзелу сацыяльнага развіцця акцыянернага таварыства “Гродна-Азот” надрукаваны ў "Гродзенскай праўдзе" №62 ад 06.08.16. Гэта артыкул "Забота дает результат" – аўтары Рыма Карней – спецыяліст інфармацыйна-рэкламнага аддзелу “Гродна-Азот” і журналіст Мікалай Шлык.

   Незалежныя назіральнікі лічаць, што такім чынам праводзіцца агітацыя за праўладных кандыдатаў з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу, прыёмаў выбарчых паліттэхналогій, якія парушаюць роўныя правы для ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары