Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На акрузе Марыны Хоміч праўладны кандыдат заняў усе залі для сустрэч з выбаршчыкамі

Лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч
Лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч

У Менску праўладны кандыдат на акрузе лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыны Хоміч (104-я акруга) у дзень рэгістрацыі па дамове з камісіяй заняў на перыяд агітацыі з раніцы да вечара ўсе магчымыя залі для сустрэч з выбаршчыкамі. 
Просьбу Марыны Хоміч вылучыць месцы для сустрэч з выбаршчыкамі камісія задаволіла толькі часткова, паведамляе прэсавая служба БХД.
“Уся гэтая гульня ў дэмакратыю выглядае, як фарс. Зразумела, што праўладны кандыдат усе гэтыя сустрэчы праводзіць не будзе, а робіцца гэта для таго, каб пазбавіць мяне магчымасці сустрэчы з выбаршчыкамі”, - адзначыла лідар МХД.
“Тое, што зрабіла выбарчая камісія – гэта парушэнне права на роўны доступ усіх кандыдатаў да выбаршчыкаў. Сябры гэтай камісіі і раней удзельнічалі ў нападах на пікеты Марыны Хоміч, абражалі яе, паводзілі сябе нахабна і шчыра прызнаваліся, што шмат гадоў сябруюць паміж сабой. Таму нічога іншага, як толькі перашкодаў дэмакратычным кандыдатам і падыгрывання праўладным, ад такіх камісій чакаць не выпадае”, - заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.


Каментары