Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Выніковая справаздача па назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў

Лагатып кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Лагатып кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

ВЫСНОВЫ

- этап вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў прайшоў без істотных адрозненняў ад мінулых парламенцкіх выбарчых кампаній;

- збор подпісаў адбываўся ў спакойнай абстаноўцы, значных перашкодаў для ініцыятыўных груп з боку ўлады не зафіксавана;

- адзначаны выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдатаў, ціску на сябраў ініцыятыўных груп па вылучэнні апазіцыйных кандыдатаў;

- назіранне вялося ў 49 са 110 АВК; у шэрагу АВК (27%) праверка подпісаў па вылучэнні кандыдатаў была дастаткова празрыстай, назіральнікі мелі магчымасць адсочваць гэты працэсс, у тым ліку працэдуру выпадковай выбаркі подпісаў для праверкі. Гэта расцэньваецца як станоўчая практыка. Негатыўным фактарам сёлетняй выбарчай кампаніі з’яўляецца тое, што ў большасці АВК (73%), як і раней, назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адмоўлена ў праве назіраць за працэдурай праверкі подпісаў;

- сёлетняя выбарчая кампанія одзначана большай колькасцю вылучэнняў у кандыдаты ў дэпутаты ў параўнанні з мінулымі кампаніямі: 365 у 2008 г., 464 у 2012 г., 630 у 2016 г.) і меншым ўзроўнем адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў (23% – у 2008 г., 24,7%  – у 2012 г., 14,8%  – у 2016 г.).


Каментары