Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Гомелі канкурэнцыя за перадвыбарчыя пікеты

Уладзімір Кацора. Фота: gomelspring.org
Уладзімір Кацора. Фота: gomelspring.org

Адміністрацыя Чыгуначнага раёна Гомеля своесабліва адрэагавала на заяўку кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе №32 Уладзіміра Кацоры аб месцах у выбарчай акрузе, дзе той мае намер праводзіць перадвыбарчыя пікеты. Як піша Гомельская Вясна, мясцовыя чыноўнікі сёння заявілі, што найбольш наведвальныя выбаршчыкамі месцы ў акрузе ўжо занятыя іншым кандадатам, пры гэтым адмаўляюцца назваць менавіта якім.

Нагадаем, па Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе №32 акрамя вылучэнца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Кацоры тут зарэгістраваны чатыры кандыдатуры, сярод якіх бачна і так званага кандыдата ад улады, намесніка дэрэктара па ідыялогіі мясцовага прадпрыемства ЗЛІН Віталя Шылава. Спадар Кацора лічыць, што гэтаму кандыдату ўлада ўключыла “зялёная святло”.

“Літаральна назаўтра пасля рэгістрацыі я паведаміў райадміністрацыі, што буду праводзіць штодзённыя агітацыйныя пікеты ў найбольш зручных для выбаршчыкаў месцах у акрузе. Сёння мне па тэлефоне заявілі, што ўсе тры месцы занятыя. Я бачу ў гэтым выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу на карысць кандыдата ад улады”, - заяўляе У. Кацора.

Прэтэдэнт на дэпутатскі мандат дадае, што заканадаўства ў падобных выпадках дапускае правядзенне сумесных перадвыбарчых пікетаў кандыдатаў, але ж чыноўнікі адмаўляюцца назваць кандыдата, які раней яго не толькі падаў заяўку на пікеты, але пры гэтым адгадаў усе тры месцы, запланаваныя апазіцыйным кандыдатам.       

Заява Уладзіміра Кацоры аб выдзяленні ў акрузе памяшканняў для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі пакуль застаецца ў раённай адміністрацыі не разгледжанай.


Каментары