Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завершаных этапаў парламенцкай кампаніі

Ілюстрацыйнае фота з сайта loraque.com
Ілюстрацыйнае фота з сайта loraque.com

Грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю "Праваабарончая ацэнка завершаных этапаў выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь", якая пройдзе 15 жніўня. Пачатак у 12.00.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі незалежнага назірання - Алег Гулак (ад Беларускага Хельсінкскага камітэту) і Уладзімір Лабковіч (ад Праваабарончага цэнтру “Вясна”). 

Прэс-канферэнцыя будзе праходзіць у офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8-26.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на адрас: infocenter8@gmail.com

“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.


Каментары