Акружны выбаркам у Гомелі кажа, што не займаецца вышукам хуліганаў
Старшыня Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай камісіі №32Андрэй Лаўшукпаведаміў прэтэндэнту на дэпутацкі мандат Уладзіміру Кацоруаб тым, што выбарчая камісія не будзе займацца пошукам хулігана, які 29 ліпеня ў Гомелі на вуліцы Барыса Царыкава напаў на пікет па зборы подпісаў у яго падтрымку за вылучэнне кандыдатам.
Як паведамляе "Гомельская Вясна", нападнік выхапіў прымацаваны да складнога стэнду з партрэтам патэнцыйнага кандыдата бел-чырвона-белы сьцяг, зламаў дрэўка і сышоў.
Уладзімер Кацора,кандыдатура якога зарэгістраваная ў якасці кандыдата, кажа, што ён і не чакаў ад выбаркама пошуку хулігана. Ён планаваў атрымаць ад камісіі адказ, чаму супрацоўнік міліцыі так ганебна ставіцца да нацыянальнага (бела-чырвона-белага) сімвала краіны. З заяваю ён звярнуўся не толькі ў акруговую камісію, але і у тэратэрыяльны адздзел міліцыі, дзе ўжо апрасілі зборшчыка подпісаўУладзіміра Шуміліна.
Ці знойдзе міліцыя хулігана пакажа час, але ж у гэтай гісторыі больш цікавым з’яўляецца стаўлення супрацоўніка міліцыі да гістарычнага сцягу краіны. Лейтэнант міліцыіВіктар Старавойтаў, які прыехаў па выкліку на месца здарэння замест таго, каб аператыўна заняцца вышукам хулігана стаў запытвацца ў зборшчыка подпісаў, чаму той стаіць пад забароненым флагам і пагражаць яму складаннем за гэта пратаколу.