Дзятлава: “Белая Русь” адчыніла грамадскую прыёмную ў памяшканні райгазеты
На сайце дзятлаўскай раённай газеты “Перамога” пад банерам “Выбары-2016” 8 жніўня з’явілася інфармацыя аб тым, што арганізавана штодзённая праца грамадскай прыёмнай “Белай Русі”.
Цікава, што грамадская прыёмная адчынілася проста ў памяшканні раённай газеты “Перамога”, і як аказалася -- у кабінеце рэдактара Алега Кудзінава, нумар тэлефона якога і пададзены ў інфармацыі.
Варта адзначыць, што стварэнне грамадскіх прыёмных – так бы мовіць “сезонная” ініцыятыва “Белай Русі”. Такія прыёмныя адчыняюцца ў многіх гарадах краіны якраз падчас выбарчых кампаній. Напрыклад, у Пінску, Жодзіне, Мазыры, Калінкавічах, Клімавічах, Гомелі, Рэчыцы і інш. Звычайна дзейнасць такіх грамадскіх прыёмных накіравана на падтрымку праўладных кандыдатаў, а падчас прэзідэнцкіх выбараў – А.Лукашэнкі.