Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Мінская абласная камісія падтрымала забарону назіраць за праверкай подпісаў у Жодзіне

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі. Аўтапартрэт.
Праваабаронца Аляксей Лапіцкі. Аўтапартрэт.

Назіральнік у акруговай камісіі Жодзінскай выбарчай акругі №64 ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Аляксей Лапіцкі атрымаў з Мінскай абласной камісіі адказ на скаргу, якая тычылася адмовы акруговай камісіі ў магчымасці яму назіраць за працэдурай праверкі падпісных лістоў, а таксама азнаёміцца з рэгістраванымі ў камісіі пакетамі дакументаў па вылучэнні прэтэндэнтаў кандыдатамі.

Старшыня Мінскай абласной камісіі В.У. Бандарэнка сцвярджае: “… назіральнік мае права прысутнічаць на паседжаннях камісій. Права прысутнічаць пры працэдуры праверкі падпісных лістоў з подпісамі выбаршчыкаў, а таксама знаёміцца з вышэйназванымі дакументамі працоўных калектываў заканадаўствам не прадугледжана”.

Адказ з абласной камісіі, датаваны 5 жніўня, да назіральніка патрапіў толькі 9-га.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паводле інфармацыі licviny.info


Каментары