Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кіраўніцтва Магілёўскага аблвыбаркама ўказала члену камісіі на абавязак выконваць уласныя абяцанні

Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі
Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі

Кіраўніцтва Магілёўскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прызнала недапушчальнымі дзеянні члена абласной камісіі Алены Бальшаковай, якая паабяцала, але так і не прадставіла інфармацыю журналісту.

Як распавёў карэспандэнт БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч, 2 жніўня ён звярнуўся ў Магілёўскую абласную камісію з просьбай паведаміць вынікі вылучэння прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы. Алена Бальшакова, якая дзяжурыла ў той час, паабяцаўшы ператэлефанаваць пазней, так і не зрабіла гэтага. Такія паводзіны Бальшаковай вымусілі журналіста звярнуць на іх увагу кіраўніцтва абласной камісіі па выбарах.

Паводле журналіста, старшыня камісіі Валеры Берастаў паведаміў, што Бальшакова не свядома не ператэлефанавала, а з-за адсутнасці часу, аднак гэта не з'яўляецца апраўданнем, паколькі яна павінна была ператэлефанаваць, можа крыху пазней, і адказаць на пастаўленыя пытанні.

"Бальшаковай А. указана на недапушчальнасць у далейшым падобных дзеянняў", - гаворыцца ў пісьмовым адказе абласной камісіі, які паступіў журналісту.

Паводле Лапцэвіча, патрэбную інфармацыю пасля паўторнага звароту 2 жніўня яму прадаставіў іншы член камісіі, які дзяжурыў пасля Бальшаковай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары