Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Шэсць прэтэндэнтаў з сямі зарэгістраваныя кандыдатамі па Партызанскай акрузе

Выбарчая камісія па Партызанскай акрузе
Выбарчая камісія па Партызанскай акрузе

Як паведамілі назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, 8 жніўня ў Партызанскай акрузе №110 у Мінску прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

З сямі вылучаных прэтэндэнтаў было зарэгістравана шэсць чалавек: галоўны ўрач “Бальніцы паліятыўнага дагляду “Хоспіс” Мычко Вольга, дырэктар гімназіі №5 г. Мінска Захарава Лада, намеснік дырэктара кампаніі “Фінансавы аўтсорсынг” Янчурэвіч Віктар, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, Ніканаў Раман ад Камуністычнай партыі Беларусі, Глазко Аляксандр ад Беларускай патрыятычнай партыі і Трус Ігар ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

regestracia_partyzanskaia_akruga.jpg
Рэгістрацыя кандыдатам Віктара Янчурэвіча

Не зарэгістравалі заснавальніка і дырэктара незалежнага інфармацыйнага партала “БелНавіны” (УП “Медыя Навіны”) Віталя Кісцернага. Адмовай у рэгістрацыі сталі 62 (17,7%) подпісы, якія былі прызнаныя несапраўднымі. Гэта адзіны кандыдат, подпісы якога былі накіраваныя ў РУУС Партызанскага раёна, бо ў сябраў камісіі з’явілася падазрэнне ў сапраўднасці сабраных подпісаў. Сам Віталь Кісцерны на паседжанне не з’явіўся.

vital_kisterny.jpg
Віталь Кісцерны, фота belnovosti.by

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары