Глуск: з’явілася першая інфармацыйная прадукцыя пра выбары – не без памылак (фотафакт)
Назіральнік-праваабаронца Ігар Кірын адзначае, што на вуліцах Глуска нарэшце з’явіліся інфармацыйныя стэнды, а таксама плакаты на вокнах і дзвярах устаноў культуры, з якіх мясцовыя жыхары могуць даведацца, што 11 верасня ў краіне адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Праўда, у вывешаным над вуліцай Кірава паблізу райвыканкама транспаранце мясцовыя ідэолагі ўмудрыліся зрабіць памылку ў тэксце надпісу, якую выправілі толькі праз некалькі дзён.
Ігар Кірын таксама адзначае, што, згодна рашэнняў Глускага райвыканкама, на тэрыторыі Глускага раёна ў параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі значна палепшыліся ўмовы для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі і іх даверанымі асобамі, а таксама для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
Глускі раён уваходзіць у склад Асіповіцкай выбарчай акругі №89.