Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“Вочы”: назірай за парламенцкімі выбарамі і ты!

Выйшла новая версія мабільнай праграмы “Вочы”, спецыяльна распрацаванай для пашырэння ведаў грамадзянаў пра выбарчы працэс у Беларусі.

Распрацоўшчыкі заклікаюць грамадзянаў праяўляць зацікаўленнасць да таго, як праходзіць выбары ў Палату прадстаўнікоў шостага склікання, фіксаваць парушэнні і аператыўна паведамляць пра іх незалежным назіральнікам пры дапамозе праграммы.

Інфармацыя аб парушэннях, дасланая карыстальнікамі прыкладання, будзе адлюстравана на онлайн-карце і можа быць выкарыстана місіямі па назіранні для ацэнкі таго, наколькі сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі будуць парламенцкія выбары ў Беларусі, якія адбудуцца 11 верасня 2016 года.

Пасродкам праграммы “Вочы” можна перадаць не толькі тэкставае апісанне, але і фота/відэа ці аўдыёматэрыялы, што асабліва важна для верыфікацыі назіральнікамі факту парушэнняў.

“Вочы” ужо добра сябе зарэкамендавалі падчас выбараў прэзідэнта ў 2015 годзе: карыстальнікі выявілі ў мінскім ЦУМе футболкі з лозунгам аднага з кандыдатаў, дапамаглі раскрыць маніпуляцыю з яўкай выбаршчыкаў і паведамлялі пра мноства выпадкаў прымусу да датэрміновага галасавання студэнтаў ВНУ.

“Прыкладанне практычна не збірае інфармацыю пра карыстальнікаў, акрамя iх месцазнаходжання падчас інфармавання аб парушэнні і тэхнічных характарыстык тэлефона. Нават калі карыстальнік добраахвотна дае сваю кантактную інфармацыю назіральнікам для зваротнай сувязі, гэтая інфармацыя не раскрываецца і не перадаецца трэцім асобам”, - адзначаюць распрацоўшчыкі.


“Вочы” – мабільная прылада пад Android, распрацаваная ў супрацоўніцтве незалежнымі ініцыятывамі па назіранні за выбарамі ў Беларусі: еlectby.org, “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” і “Права выбару”.

Спампаваць прыладу “Вочы” бясплатна можна з Google Play Store.

Калі ў вас няма тэлефона з АС Android, але вы б хацелі паведаміць аб парушэнні, можна дасылаць паведамленне на мабільную версію сайта ElectBy.org.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары