Наваполацкая і полацкая газеты публікуюць матэрыялы пра прэтэндэнтаў у кандыдаты выбіральна
Вадзім Дзявятоўскі – дзеючы дэпутат парламента, і ён вылучаны кандыдатам у дэпутаты ўжо другі раз. Газета "Новополоцк сегодня" на мінулым тыдні двойчы згадала прозвішча Дзевятоўскага – і ў адной, і ў другой якасці.
Газета "Новополоцк сегодня" № 60 (2749) ад 26.07.16 надрукавала артыкул "Единогласно поддержали", прысвечаны вылучэнню Дзевятоўскага ад працоўнага калектыва Наваполацкага цэнтральнага гардскога шпіталя. У тэксце вядзецца пра тое, што намеснік галоўнага ўрача Ігар Мужычэнка “праінфармаваў прысутных пра вынікі і перспектывы працы Вадзіма Дзевятоўскага”, падкрэсліўшы “важнасць вынікаў дэпутацкай дзейнасці” і маштабнасць “рэалізаваных і запланаваных перспектыў”.
Апрача гэтага, газета "Новополоцк сегодня" на мінулым тыдні двойчы згадала Вадзіма Дзевятоўскага і ягоную дзейнасць, надрукаваўшы і артыкул “На прыём да дэпутата”. Між тым, асататнія прэтэндэнты на ўдзел у выбарах па Наваполацкай выбарчай акрузе №24 не згадваюцца ніводным словам. Хаця, апроч Дзевятоўскага, ужо таксама вылучаны кандыдатамі Генадзь Нячаеў, прадстаўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, і Марыя Турнеўская-Цеплякова - ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Героем газетнай публікацыі стаў таксама жыхар Полацка прэтэндэнт на ўдзел у выбарах Андрэй Юніцын. Газета “Полацкі веснік” паведаміла, што спадару Юніцыну, кіраўніку занальнага вузла электрасувязі, прысвоена званне “Кіраўнік года”. Прычым здарылася гэта яшчэ ў лютым, калі падводзіліся вынікі 2015-га года, а інфармацыя ў газеце з’явілася ў ліпені 2016-га, калі спадар Юніцын вырашыў балатавацца па Полацкай гарадской акрузе №28.