Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Смаргоні выбары праводзяць “правераныя гадамі кадры”

   Склад участковых выбарчых камісіяў Смаргонскага раёна ад выбараў да выбараў амаль не змяняецца. Так 26 ліпеня Смаргонскі райвыканкам зацвердзіў склад камісій 40 выбарчых участкаў, у склад якіх увайшло 426 чалавек на безальтэрнатыўнай аснове. Дэмакратычныя партыі прэтэндэнтаў у склад камісій увогуле не вылучалі.
   Паказальна, што склад 13 участковых камісій аказаўся цалкам ідэнтычны складу, які быў на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, а у складзе 11 камісій змянілася толькі па 1 чалавеку.

   Цікава, што пунктам 2 свайго рашэння ад 26 ліпеня 2016 г. №648, якім зацверджаны склад участковых камісій, Смаргонскі райвыканкам як быццам упаўнаважыў супрацоўніка прадстаўляць інтарэсы выканкама ў судзе на выпадак абскарджання рашэння, не указаўшы прозвішча ўпаўнаважанага. Хоць гэтая акалічнасць не мае практычнага значэння, бо адмоваў ва ўключэнні у склад камісій не было, а таму няма каму абскарджваць рашэнне адміністрацыі.

  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары