Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Смаргоні пікеты па зборы подпісаў праводзяць толькі дэмакратычныя вылучэнцы

Смаргонь. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Мікалая Уласевіча.
Смаргонь. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Мікалая Уласевіча.

   28 ліпеня прэтэндэнт у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Уласевіч правёў у Смаргоні каля крамы “Еўраопт” пікет  па зборы подпісаў. 
   Пікет – справа апошнім часам даволі рэдкая для смаргонцаў, таму ён выклікаў пэўны інтарэс. Грамадзяне, якія падыходзілі, цікавіліся кандыдатам, задавалі пытанне аб праграме прэтэндэнта, ставілі свае подпісы ў падтрымку. 

Смаргонь. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Мікалая Уласевіча


   Праваабаронца Алесь Дзергачоў, які назіраў за пікетам, адзначыў, што мерапрыемства прайшло без перашкодаў.  Праўда, пікетам зацікавіўся ахоўнік крамы, пачытаў змест плакатаў і выказаў меркаванне, што трэба ўзгадняць пікет з уладамі. Пачуўшы жарт Мікалая Уласевіча, што месца пікета ўзгоднена са спадарыняй Ярмошынай, ахоўнік моўчкі пакінуў мерапрыемства.

   Гэта быў ужо трэці пікет Мікалая Уласевіча у Смаргоні. Першы ён правёў адзін, другі – разам з прэтэндэнтам ад партыі "Зялёныя" Зміцерам Кучуком. Пікеты ў падтрымку яшчэ аднаго прэтэндэнта – вылучэнца ад улады Адама Кавалько – у Смаргоні не былі заўважаныя.

   Мікалай Уласевіч правёў выбарчы пікет таксама ў мястэчку Солы, што ў Смаргонскім раёне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары