Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Прэтэндэнт у кандыдаты заяўляе пра ціск на ягоную ініцыятыўную групу ў Валожыне

Павел Пракаповіч
Павел Пракаповіч

   Прэтэндэнт у кандыдаты па Маладэчанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Павел Пракаповіч паведаміў пра ціск на яго ініцыятыўную групу падчас збору подпісаў. Асабліва гэта праявілася ў горадзе Валожын, які ўваходзіць у дадзеную акругу.

Так, калі некалькі сяброў ініцыятыўнай групы падыходзілі да жылога квартала, іх спынілі супрацоўнікі міліцыі і сталі правяраць дакументы. Яны патлумачылі свае дзеянні тым, што апошнім часам з пад’ездаў дамоў крадуць дзіцячыя ровары, і яны шукаюць злачынцаў. У тым жа Валожыне за апошні тыдзень супрацоўнікі мясцовага ДАІ тры разы спынялі аўтамабіль, які перавозіў сябраў ініцыятыўнай групы, і афармлялі пратаколы  парушэнняў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары