Бярозаўка: збор подпісаў пад бел-чырвона-белым сцягам у Дзень незалежнасці (фота)
У цэнтры горада Бярозаўка Лідскага раёна 27 ліпеня з самай раніцы залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Пад сцягам сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты ў парламент Беларусі Вітольда Ашурка (Партыя БНФ) выйшлі на пікет па зборы подпісаў. Такім чынам актывісты вырашылі павіншаваць жыхароў Бярозаўкі з Днём незалежнасці.
Па словах Вітольда Ашурка, “у Бярозаўцы мы праводзім ужо пяты па ліку пікет пад бел-чырвона-белым сцягам. Але сёння, 27 ліпеня, гэта быў асаблівы пікет. Да нас падыходзіла вельмі шмат людзей і віншавалі з Днём незалежнасці Беларусі, а таксама ставілі свае подпісы. Мы ўжо сабралі больш за тысячу подпісаў і заадно адзначылі наша нацыянальнае свята”.