Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Гродне фіксуецца адміністратыўнае выкарыстанне дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу за праўладную кандыдатку

У падтрымку прэтэндэнткі ў кандыдаты па Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе №52 Тамары Даўгашэй выкарысоўваецца адміністрацыйны рэсурс дзяржаўнага выдання. Так, у нумары 55 ад 13 ліпеня бягучага году газеты “Гродзенская праўда” – галоўнага абласнога друкаванага афіцыйнага органу, змешчаны артыкул журналісткі Алены Гузень, які пазітыўна прадстаўляе прэтэндэнтку ў кандыдаты.

   Тамара Даўгашэй з’яўляецца галоўным доктарам Гродзенскага абласнога кардыялагічнага цэнтру і адначасна цяперашнім членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары