Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“УКантакце” распаўсюджаны зварот жыхаркі Полацку па зборы подпісаў праз сацыяльную сетку (фота)

Допісам ад знаёмай падзяліліся з журналістамі і праваабаронцамі палачане, якія атрымалі ліст з просьбай падпісацца за вылучэнне дзейнай дэпутаткі парламенту Наталлі Гуйвік.

Згодна з атрыманым паведамленнем, дзяўчына, супрацоўніца адной з полацкіх дзяржаўных установаў, скардзіцца, што яе абавязалі сабраць за спадарыню Гуйвік 50 подпісаў. Пры гэтым яна не ўдакладняе, ці з’яўляецца ўдзельніцай ініцыятыўнай групы, ці атрымала загад на працы.

Дзяўчына запрашае сяброў даслаць свае асабістыя звесткі і нумар пашпарта, просіць іх ці самім распісацца ў падпісным аркушы, ці даверыць гэтую справу ёй…

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары