Фота Паўла Шарамета на пікетах Таісіі Кабанчук у Бабруйску (фотафакт)
Прэтэндэнтка ў кандыдаты ПП НС Таісія Кабанчук (БХД) размясціла на сваім пікеце фотаздымак Паўла Шарамета з траўрнай стужкай.
-Некаторыя ўжо ведалі, што адбылася трагедыя, некаторыя не ведалі, і распытвалі нас, але ўсе яго шкадуюць. Адны людзі нават падыходзілі і распавядалі, што жылі некалі побач з сям'ёй Паўла Шарамета. Адчуваецца, што абыякавых, ці такіх, хто б не ведаў, хто гэта такі - няма, - расказала Таісія Кабанчук.