У Жодзіне праводзяцца адзіночныя пікеты прэзентацыйнага характару (фота)
У Жодзіне ініцыятыўная група прэтэндэнта ў кандыдаты Алега Навіцкага актыўна практыкуе правядзенне адзіночных пікетаў, якія носяць хутчэй прэзентацыйны характар, чым ставяць на мэце актыўны збор подпісаў, адзначае сайт http://licviny.info.
20 ліпеня пікеты стаялі па вул. 40 Год Кастрычніка непадалёк ад прахадных ААТ “БелАЗ”, а таксама па вуліцы 50 Год Кастрычніка каля Цэнтральнага універмага і непадалк ад Еўраопту.