Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Акруговы выбаркам у Гомелі: выбараў на беларускай мове не будзе (копія дакумента)

Праваабаронца Анатоль Паплаўны. Фота: svaboda.org
Праваабаронца Анатоль Паплаўны. Фота: svaboda.org

Старшыня Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай камісіі №32 Андрэй Лаўшук паведаміў незалежнаму назіральніку ад Беларускага Хельскінскага Камітэту (БХК) Анатолю Паплаўнаму, чаму выбары праходзілі і праходзяць выключна на рускай мове. Адказваючы аб роўнасці рускай і беларускай мовы ў краіне, старшыня выбаркама маўчыць і не кажа, чаму прыарытэт падчас выбараў аддаецца менавіта рускай мове.

 Адказ Анатолю Паплаўнаму старшыні Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай камісіі №32 Андрэя Лаўшука

Назіральнік кажа, што ўся інфармацыя, датычная выбараў, якая месціцца непасрэдна ў пакоі выбарчай камісіі выканана на рускай мове, у той час як на другой дзяржаўнай мове - беларускай, інфармацыя тут адсутнічае. Па гэтай прычыне ён  звярнуў увагу выбарчай камісіі на тое, што “у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь менавіта на дзяржаве ляжыць абавязак забяспечваць усебаковае развiццё i функцыянаванне беларускай i рускай моў ва ўсiх сферах грамадскага жыцця”.

“Я лічу сябе беларусам, для мяне беларуская мова акрамя таго, што яна з’яўляецца дзяржаўнаю, яшчэ з’яўляецца роднаю, чаго нельга сказаць пра рускую мову, якой у нашай краіне паўсюль аддаецца прыарытэт. Калі чыноўнікі розных узроўняў кажуць пра роўнасць дзяржаўных моваў у краіне, тады няхай забяспечваюць гэтую роўнасць і на практыцы, у тым ліку і пад час выбараў”, - падсумаваў праблему спадар А. Паплаўны.  

З фармальным адказам акруговага выбаркама па паднятай праблеме назіральнік не згодны, па-гэтаму падняў сёння праблему роўнасці беларускай і рускай моваў у Гомельскай абласной выбарчай камісіі.

"Гомельская Вясна".


Каментары