Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: пачалася “схаваная агітацыя” за праўладнага прэтэндэнта

У газеце Бабруйскага раёна "Трыбуна працы" з'явіўся артыкул з назвай "Игорь КОНОНЧУК: "Сырьевая зона — основа основ". На сайце выдання ён быў размешчаны 18 ліпеня.

Нягледзячы на тое, што артыкул прысвечаны семінару-практыкуму на базе Бабруйскага філіялу ААТ "Бабушкина крынка", і ў ім бралі ўдзел іншыя кіраўнікі прадпрыемства і мясцовыя чыноўнікі, у загаловак вынеслі словы менавіта Ігара Кананчука - прэтэндэнта ў кандыдаты па Сельскай выбарчай акрузе і гендырэктара "крынки" ў адной асобе.

Пра тое, што "схаваная агітацыя" мае права на жыццё, заявіў падчас нядаўняй прэс-канферэнцыі старшыня акруговай выбарчай камісіі №79 Віктар Гарбанёў.

- Вельмі складана ацаніць гэтае парушэнне і пазбавіць кандыдата магчымасці працягнуць барацьбу толькі з-за таго, што адзін член ініцыятыўнай групы паказаў партрэт, а другі - партрэт з кароткім тэкстам, - цытуе словы старшыні газета гарвыканкаму "Бабруйскае жыццё".

Але ўсё ж артыкул у газеце, якая акурат разлічана на чытачоў Сельскай акругі, не падобны на "партрэт з кароткім тэкстам".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары