Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гродзенскія назіральнікі дамагаюцца магчымасці назіраць за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў

   Гродзенскія назіральнікі падалі заявы ў адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі з прапановай дазволіць ім у адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці сабраных подпісаў удзельнікамі выбарчай кампаніі. Такія заявы падалі Віктар Сазонаў – у камісію Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акругі №52, Раман Юргель – у камісію Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акругі №49, Святлана Рудкоўская – у камісію Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №50.

   Назіральнікі звяртаюць увагу акруговых камісій найперш на артыкул 13 Выбарчага кодэксу, які гарантуе галоснасць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

  Трэба адзначыць, што ў час ранейшых выбарчых кампаній гродзенскія акруговыя камісіі не давалі магчымасці паўнавартаснага назірання за праверкай правільнасці пададзеных подпісаў. Цягам бліжэйшых трох дзён назіральнікі чакаюць афіцыйных адказаў камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары