Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Збор подпісаў у Барысаўскім раёне праходзіць незаўважна. Але першы пікет з’явіўся (фота)

Барысаў. Збор подпісаў за вылучэнне В.М. Баранніка. Фота http://edinstvo.by
Барысаў. Збор подпісаў за вылучэнне В.М. Баранніка. Фота http://edinstvo.by

Прагноз старшыні Цэнтральнай камісіі Л. Ярмошынай адносна таго, што палітычная барацьба на парламенцкіх выбарах будзе дастаткова вострай, у Барысаўскім рэгіёне не спраўджваецца. Не зважаючы на тое, што ўлады зрабілі для гэтага максімум намаганняў: для стварэння бачнасці канкурэнтнай барацьбы па абедзвюх акругах, у склад якіх уваходзіць Барысаў, зарэгістравана 4 ініцыятыўныя групы. Усе яны вядуць збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў.

За ўвесь час ад моманту рэгістрацыі ініцыятыўных груп адзін пікет можна было назіраць 15 ліпеня каля ўнівермагу “Веста” па вул. Гагарына – подпісы ў другой палове дня збіраліся за В. М. Баранніка, дырэктара камунальнага праектнага УП “Градостроитель”. Пра падзею адразу напісала дзяржаўнае выданне: “В Борисове состоялся первый пикет”. Пра іншыя пікеты звестак проста няма: ніхто іх не бачыць, ніхто пра іх нідзе не піша і ўвогуле няясна, ці яны ёсць.

Па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 вылучаюцца Т. П. Красоўская – дзейсная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, І. І. Зелянкевіч – дырэктар ДУА СШ № 7 г. Барысава. Па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 вылучаюцца В. М. Бараннік – дырэктар камунальнага праектнага УП “Градостроитель”, Г. Г. Бойка – дырэктар ААТ “СУ-153”.

Ці зацікаўленыя гэтыя вылучэнцы ў сапраўднай канкурэнцыі і адкрытай барацьбе за галасы выбарнікаў? Прынамсі, зараз гэтага не скажаш.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары