Баранавіцкі назіральнік аспрэчвае забарону карыстацца аўдыё-відэатэхнікай падчас паседжанняў акруговай камісіі
Назіральнік у акруговай камісіі Баранавіцкай Заходняй акругі №5 Сяргей Гоўша не пагадзіўся рашэннем камісіі аб забароне карыстацца аўдыё-відэатэхнікай падчас правядзення паседжанняў. Такое рашэнне прыняла камісія большасцю галасоў.
На пісьмовы запыт Гоўшы, на якой падставе вынесена забарона, ён атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні камісіі Алены Герман. Яна спаслалася на арт. 53 Канстытуцыі РБ, дзе сказана, што “Кожны павінен паважаць годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб”.
Але Сяргей Гоўша лічыць, што да працы камісіі гэта не мае дачынення, бо калі сябры камісіі баяцца публічнасці, то не трэба было пагаджацца на такую працу. Ён таксама апелюе да Канстытуцыі, згодна з артыкулам 66 якой падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна.
Назіральнік накіраваў скаргу ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію на дзеянні акруговай камісіі Баранавіцкай Заходняй выбарчай акругі №5. Ён просіць адмяніць рашэнне камісіі адносна забароны карыстання аўдыё-відэатэхнікай падчас паседжанняў.