Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гродзенская абласная камісія: 7 пытанняў за 35 хвілін

   Назіральнік ад БХК Раман Юргель 12 ліпеня наведаў чарговае паседжанне Гродзенскай абласной выбарчай камісіі, якое цягнулася 35 хвілін -- з 13.00 да 13.35. За гэты кароткі час камісія паспела разгледзець ажно 7 пытанняў, якія тычацца фінансавага і тэхнічнага забяспячэння акруговых і ўчастковых выбарчых камісій на перыяд правядзення выбараў, а таксама вырабу трафарэтаў для людзей з кепскім зрокам, таксама вырабу плакатаў з дадзенымі кандыдатаў для ўчасткаў для галасавання і выбаршчыкам у паштовыя скрынкі, пра збор і адпраўку ў ЦВК інфармацыі згодна з графікам.

   Таксама была дадзеная інфармацыя, што па гродзенскай вобласці зарэгістравана 50 ініцыятыўных груп, з іх па чатырох акругах Гродна – 22.

   Адным з рашэнняў абласной камісіі была рэкамендацыя органам выканаўчай улады Гродна і Гродзенскай вобласці перагледзець сваё мінулае рашэнне “Пра вызначэнне месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў” у бок максімальнага пашырэння такіх месцаў. А на этапе агітацыі камісія рэкамендавала прадставіць максімальную колькасць месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары