ЦВК прызнала, што пры фармаванні камісій у Магілёўскай вобласці не было выканана патрабаванне адносна тлумачэння прычын неўключэння ў камісію
Цэнтральная каміся па выбарах не ўбачыла парушэння выбарчага заканадаўства пры фармаванні абласной і акруговых выбарчых камісій, але заявіла аб невыкананні палажэнняў сваёй Пастановы адносна персанальнага галасавання па кожным з прэтэндэнтаў у камісію.
Нагадаем, 27 чэрвеня на пасяджэнні членаў Магілёўскага аблвыканкама і прэзідыюма Магілёўскага аблсавета дэпутатаў былі створаны Магілеўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій. Конкурс у камісіі быў 1,5 - 2 чалавекі на месца. Галасаванне праходзіла спісамі па 13 чалавек, ужо прапанаваных рабочай групай аблвыканкама без якога-небудзь абмеркавання. Так, магілеўскі праваабаронца Барыс Бухель быў вылучаны ў склад абласной камісіі шляхам збору подпісаў, аднак чыноўнікі без якіх-небудзь абмеркаванняў адмовіліся туды яго ўключыць. Бухель, спасылаючыся на рашэнне ЦВК, папрасіў растлумачыць па кожнай персаналіі прычыны ўключэння ці неўключэння ў склад камісіі. Аднак старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адмовіўся рабіць гэта на пасяджэнні. Праваабаронца напісаў скаргу ў ЦВК.
"В Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов проведена проверка по Вашей жалобе о нарушении пункта 6 Постановления Центральной комиссии от 8 июня 2016 г. № 18, предусматривающего персональное голосование по кандидатурам претендентов в состав избирательных комиссий, при формировании Могилевской областной и окружных комиссий в Могилевской области.
Изложенные Вами факты не указывают на нарушение избирательного закона, но свидетельствуют о несоблюдении разъяснений Центральной комиссии.
В этой связи обращено внимание Могилевского облисполкома на необходимость неукоснительного исполнения постановлений Центральной комиссии при подготовке и проведении выборов", - адзначаецца ў адказе Барысу Бухелю за подпісам Лідзіі Ярмошынай.
Згодна пункту 6 Пастановы № 18 Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 чэрвеня 2016 года датычна пасяджэнняў па стварэнні выбарчых камісій, "перад прыняццем рашэння аб фармаванні выбарчай камісіі выносіцца на абмеркаванне пытанне аб дзелавых і палітычных якасцях асоб, вылучаных у склад камісіі, а калі колькасць прэтэндэнтаў у склад выбарчай камісіі перавышае колькасць прадугледжаных членаў камісіі, заслухоўваецца інфармацыя па кожнай кандыдатуры і праводзіцца персанальнае галасаванне".