Светлагорск: дзеючая дэпутатка актыўна збірае подпісы ў пікетах, людзі рэагуюць даволі раўнадушна
У панядзелак, 11 ліпеня, пасля 17 гадзін у розных раёнах Светлагорску былі зладжаны некалькі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне дзеючай дэпутаткі Галіны Філіповіч, якая зноў прэтэндуе на месца ў парламенце. Пікеты стаялі ў мікрараёне Першамайскім каля гандлёвага цэнтра "Бярозкі", каля Гандлёвага цэнтра ў Маладзёжным мікрараёне і каля ўніверсама "Юбілейны", што ў мікрараёне Юбілейным. Пікеты мала чым адрозніваліся адзін ад другога, вакол іх ажыятажу не назіралася, людзі праходзілі міма не звяртаючы ўвагі.
Нагадаем, актыўнасць у арганізацыі збору подпісаў праз пікеты за вылучэнне Галіны Філіповіч адзначаліся мясцовымі жыхарамі і назіральнікамі і раней.